Маці, Матуля!
Пяшчота, каханне,
Родная мова,
Добрае слова.
Шчасце ў жыцці
Без цябе немагчыма.
Ты – мая радасць!
Ты – мая сіла!
ЧЫСТАЯ СУБОТА,
альбо напаперадні Сусветнага Жаночага дня 8 Сакавіка.
Вы кінулі усіх і сям’ю і дзяцей
Пад весну відаць набалела
Бялізна, мачалка, шампунь, мыла, гель
І што там яшчэ Вам да цела.
Сяброўка заве, калі буду – прабач
Сама я не ведаю гэта
Вясною у лазні грахі адмываць
Народная гэта прыкмета.
Напружанне з цела ўсе выйдзе як дух
І думкі вітаюць высока
Якія ж дурніцы дагэтуль былі
Там ў горадзе гэтым далека
Здаецца ўжо хопіць, хутчэй да дзвярэй
Па снезе басымі нагамі
Пад лямант хваробы зыдуць ўсе далей
Амаль што ужо рай перад Вамі.
Адразу абмыцца, аж скура блішчыць
І цела нічога не важыць
Вам сення сяброўкі не трэба тужыць
А шашлыкі лепш падсмажыць.
Пад мяса, чырвонага выпіць віна
А белае піць за каханне
Надыдзе вясна, і на будучы год
Зноў думкі узнікнуць, жаданне…
Ўладзімір, Віцебск