Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матулі

Сярэдняя: 3.4 (7 галасоў)

Ты рукамі шчыра абдымала,
Цалавала ласкава ў шчаку,
Цяпер зоркай свеціш, мая мама,
У туманным Млечным дзесь шляху.
Песняй, як надзеяй , акрыляла…
Тая песня птушкаю звініць,
Каго песціш там, галубіш, мама,
Каго чэсна навучаеш жыць?
І той голас мяккі і зычлівы,
Чую я ў бясоннай цішыні,
Ты была рачулкай гаварлівай,
Ты была ўзорам дабрыні…

… Сыпле светам зорачка ўвысі,
Бласлаўляе мой жыцця працяг,
Мой сыночак, зорцы пакланіся,
То бабуля асвячае шлях!
Аня Якубоўская