Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матулін рыдыкуль

Яшчэ не ацэнена

Мамін рыдыкуль

Сярод раскіданага

Мамін рыдыкуль

Сярод раскіданага хламу
Знайшла я модны рыдыкуль.
Успомніла адразу маму
Часцей ля печы ці каструль.

У вёсцы мода на практычнасць-
Без ботаў гумавых ніяк.
Пад парасонам рамантычнасць
Найбольш для модніц і стыляг.

Пыліліся ў шафе рэчы,
Ад іх таўсцела антрэсоль.
"Няхай на святы ці сустрэчы..",
Ды ела ўсё паціху моль.

І сніўся маме часта сон:
Ідзе яна па вёсцы ў белым,
Над ёй ажурны парасон
І рыдыкуль у руцэ той самы.

Абцасы туфлікаў "тук-тук"
Аб камень,мабыць,падарожны..
А ранак у акно " стук-стук"-
Кароў чакае луг мурожны.

З’ядае быт красу жанчыны,
Работа,дзеці,агарод...
Як кола вечнае руціны
І дзень,і ноч, і з году ў год.

І хоць часова ўсё на свеце,
Праходзіць хутка маладосць,
Ды вечнай будзе на планеце,
Матуль зямная прыгажосць.