Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Матулін сон

Сярэдняя: 3.2 (5 галасоў)

Прытулілася на крэсле,
І нарэшце сон прыйшоў…
Ты прабач, матуля, неслух
Твой заўчасна адышоў.

Я прашу, ня трэба помсты.
Ката я свайго пазнаў.
Ён спужаўся, мусіць, проста,
І сюды мяне загнаў.

Не хвалюйся, тут на небе
Ўсё, што трэба для душы,
Закажы хіба малебен
І імя маё ўпішы.

Я ж за вас маліцца буду,
І таксама за яго,
Бо душа яго ў пакутах
Тут нацерпіцца ўсяго.

І за ўсё яна адкажа,
Тут закон для ўсіх адзін,
І знаёмствы не “адмажуць”,
Бог на іх тут не глядзіць.

Не Вярхоўны, а Вышэйшы,
Канчатковы гэта суд!
Не абскардзіць у далейшым
Справядлівы іх прысуд.

Ты прабач, што чорнай хустку
Я табе размаляваў,
Слухай, тут па-беларуску
Ўчора мне анёл спяваў!

Папрашу, каб за табою
І за татам прыглядаў.
Вы трымайцеся абое,
І за вас жыццё аддаў.

Не хвалюйся, спі спакойна.
Мы сустрэнемся ў свой час.
А падзьме тут вецер вольны –
Ведай, гэта ён ад нас…