Каханне матулі бясконца к дзіцяці
Няма ні ўмовін , ні рамак у яго.
Сабою закрыць іх імкнуцца ўсе маці
Каб толькі бы іх не цягнула на дно.
Я зноў ўспамінаю матулі каханне
Яго буду помніць цяпер і спрадвек.
Дачку ля вакна яна моўчкі чакае
Пацірая хусцінкай вакол сваіх век.
Заўсёды яна паспяе з дапамогай
І ведае дзе нам саломку паслаць.
Сама па вуглях перайдзе басаногай
Каб толькі дзіцятка магло адпачываць.
Яна клапатліва да самай канчыны
Дзіця закрывае сваім цвёрдым крылом.
А потым прыйдзе праз гады на імяніны
Заспяваць для ўнукоў свой апошні псалом.
Лілія Журавінка 22.10.2019г.