Маўчыш, душа?..
А ўчора так спявала!
І на аблоках польку танцавала,
Анёла ў німб спакусна цалавала,
Ў купелі шчасцем спінку націрала.
Удачы хвост у косы заплятала,
Каханнем пенна келіх запаўняла.
Ах, бессаромніца!
Ты так адпачывала,
Ружанец ненарокам разарвала…
Маўчыш сягоння!
Пацеркі сабрала,
Укленчыла і Бога ўспамінала.
І ўдзянасць шчодра - шчыра разлівала,
што на нябёсах не заначавала.
што шмат чаго паспела і спазнала,
хоць меры ў той час не адчувала.
Спусцілася. І слёзы не стрымала.
Ад шчасця, што зямля цябе чакала.
Дазволіла, каб справы завяршала.
Працуй, душа!
Пара шчэ не настала…