Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** may the Force be with you

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)

Усіх земля змясціць не можа.

У небе тысячы ракет.

Я пачынаю падарожжа

ў край за трыДзевяць планет.

Дзе іншыя зоркі і сцягі.

Жыцця не спыняе змрок.

Графіці, Мадыльяні!

Уецца шчасця празрысты дымок.

Я гляджу на сузор’і,
і мроя адбiваецца ў цёмным шкле.
Пах свабоды і сіняга мора
сапраýды падабаецца мне.

Немагчымае ўсё магчыма.
Нескладана жыць як у сне.
Калі ты на светлай сцяжыне,
сіла паможа табе.

https://t.me/idyllic4/126