Я заўсёды табой ганаруся,
Беларусь – ты Радзіма мая,
Як квітнееш ты – я дзіўлюся,
І цябе ўслаўляю я.
Я люблю твае рэкі, азеры,
Я люблю тваю мужнасць і стаць,
Водар хлебнае нівы бадзёры,
І ўсмешкі дзяцей як чуваць.
Я люблю тваё сонца ўранку,
І блакітнае неба ўдзень,
Твае зоры люблю на світанку,
І ў спякоту люблю я твой цень.
З кожным днём ты расцеш і мацнееш,
І табой ганаруся я,
Як прырода вясной прыгажэеш,
І квітнееш ты, як зямля.
Важкі клад для цябе твае людзі,
Што жывуць на Роднай зямлі,
Што працуюць і вельмі любяць,
Беларусь, што для іх збераглі.
Беларусь – ты Радзіма наша,
І няма цябе прыгажэй,
Ты мая – і яго, і ваша,
Што на свеце ёсць даражэй?
25.12.2010