Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая хата з краю.

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Чым далей сабе жыву я,
Тым мудрэй і разумней,
Я ўсё больш сябе шкадую,
Чымсьці то было раней.

Я не стану ў першы шэраг.
Лепш прыкіну: што і як,
І пасля прыйду на бераг,
Узяты штурмам забіяк.

Я не кінуся ў атаку
За гарластым дураком.
Я падумаю спачатку:
Куляй біць ці кулаком?

А мо,і біць зусім не трэба,
Можа песню заспяваць?..
Тым заробіш кусок хлеба,
І не трэба ваяваць.
. . .
Адну прымаўку ўзгадаю,
Мусіць,мудрая яна:
“Мая хата дзесьці з краю,
Мне ж не трэба ні ражна!”