Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая Матчына! Айчына!...

Сярэдняя: 3.3 (7 галасоў)

Мая Матчына! Айчына!
Незабыўнае маё!
Ты - сунічныя лагчыны
І жывічнае смальлё,

Ты - нячутнае кліканьне
Ад абшары стэпавой,
Ад расстаньня, ад выгнаньня,
Да яднаньня зноў з табой.

Мая Матчына! Айчына!
Незабыўнае маё!
На шляхах нам шлях адзіны,
Наша вечнае жыцьцё!
-19.11.19.