Мая нацыя ў стане стагнацыі.
Мая мова жыве ў сутарэннях.
Не, ніколі не можа мець рацыі
Большасць прагнучых самазнішчэння,
Большасць тых, хто з усім пагаджаецца,
Большасць тых, хто натоўпы стварае,
Большасць тых, хто і ноччу, і раніцай
Марыць прыпаркавацца да раю.
Тая большасць завецца тутэйшымі,
Памяркоўнасць ім служыць пасагам;
І пасуцца яны па-ранейшаму
Пад агульнае млявасці сцягам.