Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая Радзіма

Сярэдняя: 4.3 (3 галасоў)

Мая Радзіма – рэчка, лес і поле.
Мая Радзіма – спевы жаўрукоў.
Мая Радзіма – мова, вера, воля.
Мая Радзіма – спадчына вякоў.

Мая Радзіма - горад мой Ашмяны,
Я тут радзіўся і ўвесь час жыву,
Сваёю долей толькі з ім звязаны,
Па хвалях лёсу ўдалеч з ім плыву.

Сваёй Радзімай трэба ганарыцца,
Любіць яе і працай праслаўляць.
Мая Радзіма – творчасці крыніца,
Табе я вершы буду прысвячаць!