Мая Мова – жыве са мною.
З самай раніцы, і да ночы.
Размаўляе з маёй сям’ёю,
і са мною на вуліцу крочыць.
Прывітае маіх знаёмых,
і купляе харчы у краме.
А бывае, па тэлефону
пагуторыць з маёю мамай.
І суседзі, глядзь, яе слухаюць.
Піша пісьмы – камусь далёкаму.
Забаўляе казкамі ўнукаў.
І – мілуецца-сварыцца з жонкаю.
А пад вечар нашэптвае вершы...
Я люблю сваю Мову ёмкую.
Калі буду ужо памершы –
будзе Мова жыць у патомкаў.
*+*
13 траўня 2014 г.
**( раніца – утро; размаўляе – разговаривает; крочыць – идёт,шагает;
прывітае – приветствует; купляе – покупает; харчы – продукты;
у краме – в магазине; пагуторыць – побеседует; глядзь – смотри;
камусь – кому-то; вершы – стихи; памершы – умерший).