Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мая вёска

Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Я ўсё часцей бываю ў вёсцы,
У сталіцу езджу часам ў госці.
Усё там ззяе, зіхаціць.
А тут там-сям фанар гарыць.

Навокал цемра, цішыня.
Далёка не відаць агня.
Бо вельмі многа хат пустуе
Забыліся пра вёску тую.

Увага ўся да гарадоў
Туды імкнецца моладзь.
А ў вёсцы ўжо шмат гадоў
У царкву бабулькі ідуць на споведзь.

Адно спасло нас, што калгас
Пабудаваў пасёлак.
Жыллё для моладзі якраз
Збірае навасёлаў.

Бо вельмі дбайны кіраўнік
Прыклад тут намаганні.
А то даўно б калгас наш знік,
Каб не яго старанні.

Усе ён фермы аднавіў,
На новы лад настроіў,
Шмат новай тэхнікі купіў,
Паказчыкі ўтроіў.

Працуе моладзь тут у нас
Адказна, вынікова.
І праслаўляе наш калгас
Яна не выпадкова!

І будзе наша вёска жыць,
І будуць дзеці нараджацца.
Будуць вучыцца ў гарадах,
На працу ў свой калгас вяртацца.