Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Галіна Дземідовіч

Сярэдняя: 3.8 (6 галасоў)

Віншую ўсіх са святамі,
Вясёлымі калядамі,
Каб у жыцці Вам шанцавала,
І радасці на ўсіх хапала.

Я жадаю ўсім пяшчоты,
Здароўя моцнага, дабра,
Няхай прыемные турботы
Не сыходзяць са двара.

Няхай праходзіць міма гора
І не ступіць на парог,
Няхай кахання будзе,- мора,
І заўжды шануе БОГ!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Апошні вераснёўскі дзень,
Сонца схавалася ў цень,
Сады амаль што апусцелі,
Птушкі ў вырай адляцелі.

Затым кастрычнік, лістапад,
Прахладна стала і маркотна,
Лета не вернецца назад
Развітваецца неахвотна.
І неяк сумна на душы
Бо к нам спяшаецца зіма.
Яна краса, як не кажы,
Усё ж цяпла у Яе няма!



Сярэдняя: 3.7 (3 галасоў)

Выйшла я на адпачынак
Многа часу маю
І па гэтай вось прычыне
Вершы Я складаю
Прабягаюць успаміны
З самага пачатку
Пра свае родныя мясціны
Распавяду нашчадкам.
У гэтай вёсцы нарадзілася
І ў першы клас пайшла,
І на заўжды тут прыгадзілася
І лес свой тут знайшла.
З дзяцінства ў полі працавала
І любавалася я льном,
Затым завочна веды набывала
Па прафесіі - аграном!
Усё жыццё з ёй побач пражыла
Пра горад і не дбаю!
Дзяцей і ўнукаў нажыла,
І праўнука ўжо маю!
Вёску я сваю люблю,
Тут могілкі бацькоў, дзядоў,
Люблю я родную зямлю!
У ёй мой пот і кроў!



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

Я ўсё часцей бываю ў вёсцы,
У сталіцу езджу часам ў госці.
Усё там ззяе, зіхаціць.
А тут там-сям фанар гарыць.

Навокал цемра, цішыня.
Далёка не відаць агня.
Бо вельмі многа хат пустуе
Забыліся пра вёску тую.

Увага ўся да гарадоў
Туды імкнецца моладзь.
А ў вёсцы ўжо шмат гадоў
У царкву бабулькі ідуць на споведзь.

Адно спасло нас, што калгас
Пабудаваў пасёлак.
Жыллё для моладзі якраз
Збірае навасёлаў.

Бо вельмі дбайны кіраўнік
Прыклад тут намаганні.
А то даўно б калгас наш знік,
Каб не яго старанні.

Усе ён фермы аднавіў,
На новы лад настроіў,
Шмат новай тэхнікі купіў,
Паказчыкі ўтроіў.

Працуе моладзь тут у нас
Адказна, вынікова.
І праслаўляе наш калгас
Яна не выпадкова!

І будзе наша вёска жыць,
І будуць дзеці нараджацца.
Будуць вучыцца ў гарадах,
На працу ў свой калгас вяртацца.