Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

*** Mазаіка

Яшчэ не ацэнена

Дакучлівая думка i крок у левы бок.
Салодкага ласунка паспрабаваць не змог.
Мілая страшылка. Паўзмрок і цяжкі рок.
Вопыт ці памылка? Не ўздоўж, а папярок.
Сяброўкі размалёўкі. На вейках пыл дарог.
Стромкія пагоркі. З трускаўкамi пірог.
Усё жыццё змагаўся расшпіліць ланцужок.
Сышоў, не развітаўся. Амаль што перамог.
Склалася мазаіка. Ад лёсу не ўцёк.
З каханай у вальгале папівае сок.