Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Меланхолія

Сярэдняя: 5 (1 голас)

Меланхолія.
Яна бывае розная:
Нікчэмная і прыгожая.
Яна бывае салодкая.
У маёй меланхоліі
Сонца,
І сонца,
І сонца, якое
Гуляе праменнямі з бяскрылымі ветразямі.
У маёй меланхоліі
Кветкі
І кветкі,
І кветкі, якія
Красуюць неіснуючымі фарбамі.
У маёй меланхоліі
Адзінота,
І адзінота,
І адзінота, у якой
Нават цябе няма.