Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Апошнія водгукі

Вашыя сябры тут!

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Артур Камароўскі

Сярэдняя: 4.6 (30 галасоў)

Золатам промняў Сусвету
Прыходзіць дваццатае лета.
Пякуча-нікчэмнае, душнае.
Не хапае цябе...
Засушвае.
З подыхам белага ветру
Так хачу я ляцець па свету.
Быць так блізка і так далёка
І маліць за цябе...
Звысоку.



Сярэдняя: 4.4 (5 галасоў)

А заўтра мяне схопяць рукі вуліц,
дзе безліч ( не тваіх ) чужых слядоў.
І нейкі дах маю душу атуліць
Збалелую бяспамяцтвам гадоў.
А потым- па праспектах і алеях,
Па слізкіх спінах здрадніцкіх машын
Бязвольна мокнуць ў дажджавых завеях,
Калі вакол- ні света, ні душы.