Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мелодыя сусвету.

Сярэдняя: 5 (3 галасоў)
Між берагоў мурожных рэк Нясе нас плынь на хвалях часу, Па-свойму, кожны чалавек Гучыць у стылях фолку, джазу… На струнах восеньскіх даждоў Вятры іграюць нашы песні - Чуваць мелодыі без слоў У кожнай рэчцы напрадвесні... Вісіць над возерам блакіт, Твар упрыгожыла вясёлка І на падпеўках у ракіт З пчалой стварылася суполка, Звініць сімфоніяй сусвет, Лясы адгукваюцца рэхам, На пратаптанай сцежцы след - Ішоў на захад хтосьці пехам… Туды, дзе мройны гарызонт З зямлёю зліўся тонкай рыскай, Адчыніць неба парасон І ноч загойдае калыску... А калыханку пераб'е Матыў жалобны Лакрымозы І ўсе мелодыі салье У адну, дзе будуць смех і слёзы… Як дзве рукі - мажор, мінор - Падпарадкуюцца размеру, Бо кампазітар-дырыжор Нас піша ў нотах на паперу… © Copyright: Людмила Воронова Супрун, 2015 Свидетельство о публикации №115060804958 Adidas