Ён будзе жыць, покуль жывыя храмы,
Усё часьцей там чутны сьценаў трэск,
На фатаздымках бачны твае брамы,
Забыты ўсімі старадаўні Менск.
Ты горад прывід, вязень ты адвечны,
Зьнікае твой апошні абеліск.
І на касьцях пабудаваны брат стрыечны,
Бэтонны, чысты, новы горад Мінск.
Прыгожы горад, дзе няма натхненьня,
На кожным кроку сьвеціць казіно,
І людзі ёсьць, але няма сумленьня,
Замест пачуцьцяў льецца тут віно.
Зьнікае Менск, зьнікаюць зь ім і мары,
Аб нечым лепшым, велічным, сваім,
Над Мінскам зноў разгоняць хмары,
Што будзе дзецям, лепей памаўчым..