Сяжу на лоджыі.
Пью каву.
І гляжу на неба.
Там зоркі зіхацяць,
і месяц стАрыцца…
…і нешта ж захацелась пажадаць…
…ці то,аддаць каму,ці ад кагосьці атрымаць…
А можа збудзецца…
А можа здАрыцца…
А можа споўніць пажаданне Бог?
А,раптам,возьме ды спытае…
А я,
й ня ведаю –
што мне патрэбна…
Во,дурасць жа якая…
СтарЫ я,ні аб чым ужо не марыцца…
…на небе месяц – стАры…
…таксама,мабыць,занямог…
І праўда,
неабходна мне хоць штосьці,
такое,што патрэбна – неўцярпёж?
Жывы.
Яшчэ не помер.
У нядзелю завітае ў госьці
малодшы сын з унукам.
Ці старэйшая унучка.
Яе дакорам не чапляй,калючка…
Але,не ў мамачку – дачку маю.
Дачка ж мая – шчэ тая баба-злюка…
Выхоўвалі ж,як трэба… і з чаго ж?..
АнЁл была,а не дзіцятка…
…праз сорак год – не пазнаю…
…лайдачка…
Гляжу на неба.
Там міроў – мільярды.
Зямля сярод іх –
вёсачка,якіх на небе многа…
Мо ў Цэнтры,
дзесьці там,
жывуць бліжэй да Бога,
і,пад Яго наглядам.
А таму, напэўна,лепей…
…няма там месцячковых Гадаў…
А мы – тутэйшыя,
гарбацімся за корку хлеба.
…і марым,
пасля смяроты ўзнясцісь на Неба…
5 жніўня 2012г