Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Імгненне выбару

Сярэдняя: 5 (1 голас)
                  Памяці лейтэнанта
                  міліцыі В. Сцяпанава

На бітым, асколачным шкле
He кожны станцуе босы,
А ён бы, напэўна, здалеў —
Такое мне сёння здалося...

Людзей паважаю адчайных,
Адкрытых душою наскрозь,
He ў рэстаранах ці чайных
Расчуленых спіртам да слёз.

Людзей паважаю строгіх,
Канкрэтных і дзелавых,
Якія «не робяць ногі»,
А б’юць у адказ пад дых.

Такія не ліжуць раны,
He лічацца з часам і сном...
Даруй мне, таварыш Сцяпанаў:
Ты стаў мне высокім святлом.

Ты стаў мне высокаю зоркай
Першай велічыні...
Бывае у горле горка
Ад гэтай святой чысціні.

Секунды... Секунды... Імгненне
Доўгае, да нематы...
З ганьбаю жыць на каленях? —
Гэта не новы матыў.

Чулі нутром падонкі —
Звершыцца страшны суд:
Маскіравалі тонка
Рук неадмыўны бруд.

Подла і ціха, з рызыкай
Нелюдзь курок адцяг...
Стрэл — па законах фізікі,
Смерць — па законах жыцця.

...Ha бітым, асколачным шкле
He кожны станцуе босы,
А ён бы, напэўна, здалеў.
Я ведаю — мне не здалося!