Фікуса доўгі ствол.
Стол.
Лямпа чакае сустрэчы
З вечарам.
«VEF Sigma»ДВ
Высвечвае.
Тры штучныя кветкі ў вазе.
Ім сумна.
І ў радыёджазе
Музыка іх не кранае –
Яна праплывае
Міма
Праз шторы дзве,
Дзе –
Блакіт і снег,
Гараж і склеп,
Застыла ўсё
У летуценні
I асляпленні
Марознага маўчання.
Чагось чаканне...
У музыцы - паўза...
Гадзіннік адразу:
Цік-так... цік-так...
Штампуе звыкла фразы.