Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Міхалішскі касцёр

Сярэдняя: 3 (4 галасоў)

Гарыць зары касцёр –
І мне ў вачах світае:
Міхалішскі касцёл
Здалёк мяне вітае.

І я рад павітаць
Стагоддзяў сувязнога,
Пачціва шапку зняць, –
Пачуццяў добрых многа.

Бацькі тут бралі шлюб
І тут мяне хрысцілі,
І я за іх – малю,
Што так мяне расцілі.

За восем вёрстаў я
Хадзіў сюды маленькі
З дарослымі, - стаяў
Цярпліва на каленях.

А Бог на свеце ёсць, –
Не мог таго не бачыць
І іскраю сваёй
Так шчодра не аддзячыць,

Што з неба ўпала мне,
Як зорка залатая...

У роднай старане
Касцёл мяне вітае.