Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мікола

Сярэдняя: 3.5 (2 галасоў)
                        Міколу Федзюковічу

Душа – абстрактнае паняцце...
Балкон маленькі над жыццём,
Дзе побач шчасце і няшчасце,
Імклівасць дзён і забыццё...

Душу параніш – ные сэрца,
Бо сэрцу без душы не жыць,
Здаецца, раптам разарвецца,
Так часам моцна забаліць.

Цяплом душу сагрэе штосьці,
I ў сэрцы – трубаў звонкіх медзь,
Яно ўскіпае маладосцю
I хоча птушкай узляцець.

Балкон маленькі над стыхіяй...
Жыцця трывожная імша...
Баліць яна, смыліць і ные –
Паэта ўзнёслая душа!