Мілагучная,
непараўнальная...
**************************************
І  балюча, і горка, і  сорамна  -
Нашай  мовы  амаль  не чуваць.
На  пяшчотнай, матульчынай, родненькай
Развучыліся  мы размаўляць.
А  яна  ж  трапяткая, цымбальная  -
Нібы  ў ранішніх  травах  раса.
Мілагучная, непараўнальная,
З  васілёчкамі  ў  валасах.
Што  ні  слова  -  лагодна-гаючае,
Хоць  да  раны  яго  прыкладай.
І  руплівае, і  неўміручае,
І  салодкае, як  каравай.
З  залатымі  калоссямі  жытнімі
У  рамонкава- казачным  сне
Наша  мова  ў  дзяцінства  спавітая,
Працінае  і  лашчыць  мяне.
Вострых  косаў  знаёмаю  песняю
Абуджае  дзядулеў  пракос.
І  маленькай  пралесачкай  весняю
Каляровы  наладжвае  мост.
Вышыванымі  сцеліць абрусамі,
Пачастуе   сяброў  і  гасцей.
Памяркоўная, беларуская  -
І  няма  за  яе  прыгажэй!
 
        	
Лёля Багдановіч - выдатны
Лёля Багдановіч - выдатны паэт. Дзякуй за творчасць, яна стварае свае врешы сэрцам, жывыя і чулыя словы.