Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МiЛАШЫ

Яшчэ не ацэнена
Прапалi з карты Мiлашы (Прапалi – бы са свету), Але гайдаюцца ў цiшы Бярозкi – дрэвы-спарышы – Цвiтуць вясной ранеты. На ранку ў росным вiшняку Зязюля маладая Мне падае як земляку Сваё знаёмае “ку-ку”, Аб будучым гадае… i хоць навокал нi душы, Тут свет лунае боскi… Не, не прапалi Мiлашы, Бо гэта – вобраз вёскi!.. Бо гэта блiзкая зямля, Дзе кожны кусцiк родны. Сюды вярнуся я здаля, Як дождж на грады дробны. Вярнуся, каб сказаць даруй, Зязюлi (што гадае) За тую дзiўную пару, Дзе асачыў рабiн зару… Дзе мама маладая. Puma