Дзесьці жыццё прытаіла каханне,
Колькі мінула ўжо год з таго дня?
Вершам сваім падарую прызнанне
Мілая Юля мая!
Я закахаўся ў цябе безнадзейна,
Сэрца забілася значна хутчэй.
Маё каханне к табе ўзмацняе
Позірк прыгожых вачэй.
І безадказнасць мяне паглынае,
І раўнадушша тваё да мяне,
Але ўсё роўна цябе я кахаю
Вершы дарую табе.
Шчасце звязанае толькі з табою.
Радасць і вольнасць нас не міне.
Мілая, родная, толькі жадаю,
Каб ты была ў мяне.
Як ты захочаш – так будзе заўсёды.
Ты не кахаеш – я буду кахаць.
Але прызнанне я вершамі буду
Толькі табе дараваць...