Па вясне стаць міністрам душы
Каралеўства паўночных вяснушак,
Будуць думкі мае вам пажы,
А эмоцыі зграяю служак.
Па вясне стану спікерам сойму
На шчаках дзьвух палат снягіркоў,
Бо штодня ў сенаце абдоймаў
Адчуваем, што родная кроў.
Я цяпер на пасадзе ва ўрадзе,
Што ствараецца без кааліцый,
Усе мроі ў вядзьмарчынай хаце
Бо ў нас з ёй вясна-навальніца.