Многа ёсць гарадоў на планеце,
Але ў сэрцы адзiны жыве.
Родны Мiнск прыгажэй ўсiх на свеце.
Лепш за Мiнск няма места нiдзе!
Зруйнаваны i зноў збудаваны,
Лёсам стаў ён тваiм i маiм.
Родны Мiнск – горад ўсiх закаханых,
Падарунак усiм маладым.
Дзе над Свiслаччу ў вулiцах вузкiх
Чутны спевы купальскiх кастроў,
Вылiў ў бронзе народ беларускi
Бессмяротных сваiх песняроў.
А калi загрымела навала
I зямля застагнала ад ран,
Беларусь на падмогу паслала
Сваiх шчырых сыноў-партызан.
Мы жадаем, каб чорныя былi
Зноў не здарылiсь ў нашых краях
I каб болей дзяцей нарадзiлась
На Нямiгi былых берагах.
Родны Мiнск прыгажэй ўсiх на свеце.
Разам ў шчасцi я з iм i ў бядзе,
Бо цудоўней няма на планеце.
Лепш за Мiнск няма места нiдзе!