Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінская ікона Божай Маці

Сярэдняя: 2.6 (10 галасоў)

"...Толи по воде,толи против воды чудесным образом,
или на реке Свислочи под замок встал,а светом необычным
с себя исходившим выданный,от обывателей места с воды добытой,
и до Церкви Замковой года 1500 дня 13 августа был сопровожденный."

Са старога летапісу

Агняся вочкамі акенцаў,
Як добры сябра на мяне
Глядзіць мой горад.І на сэрцы
Так цёпла-цёпла настае.

На вечаровую прагулку
Пайду я з мэтаю прастою:
Прайсціся па любімых вулках,
Каб адпачыць крыху душою.

Па іх хадзіў мой прадед строгі
У капелюшы і сурдуцэ.
Амаль што тою жа дарогай,
З кійком фарсістым у руцэ.

Мой Мінск стагодзямі мяняўся.
Быў ўвесь разбіты ў вайну.
Але дух горада застаўся
Такім,як быў у даўніну.

І дзіўна-вось іду Нямігай.
Па набярэжнай удоўж ракі,-
І памяць бы гартае кнігу,
Што тут пісалася вякі.

Але з усіх нямых пытанняў,
Што памяць думке задае,
З усіх пранізлівых паданняў
Адно кранае сэрца мне.

Калісці,пяць таму стагодзяў,
Калі мацней быў ход ракі,
І нават сонца на ўсходзе
Круглей шырыла бакі,-

Заззяў прамень па-над вадою.
І так пранізліва святло
Прабіла ўсё,нібыта зброяй,
Што нават бачна стала дно.

Што гэта? Прывід? Здань якая?
Што можа моцна бавіць так?
Тут нехта кажа:"Не,Святая
Ікона гэта.Боскі знак".

І,бы ў Святла таго ў палоне,
Вачэй не можна адарваці.
На прыбліжаючай іконе
Стаў бачны вобраз Божай Маці.

Паклікаўшы айцоў царкоўных,
У вялікім страху,люд набожны,
Пасля малітваў і песень доўгіх
Узнёс ікону асцярожна.

І паплыло над галавамі
Ад самай Свіслачы-ракі:
"Хай будзе Маці Бога з намі
На ўсе астатнія вякі!

Народ наш шчыры і цярплівы
Вякамі ад пакут стагнаў.
І Бог магутны,уласцівы
Ікону,як надзею,даў".

Не адгарнеш старонкі тыя...
Лісты рассыпаліся ў прах.
Якая ў сэрцы настальгія
Па тых пакутлівых гадах!

І зноу збірацца ў падарожжа.
У Святы сабор штодня іду.
Перад іконай Маці Божай
Паклоны ўдячныя кладу.