Лічыцца,
што Бог жыццё дае…
Кожнаму,
хто ў гэты Свет з’яўляецца…
Меркі,
каб ляпіць нас,
ён бярэ свае…
І вось чаму здзіўляюсь я…
Бог…
Дык ён жа, не абы там хто…
Ён жа – Ідэал, і Дасканаласць…
Чаму ж тады займаецца лухтой,
што нарабіў паскуднікаў нямАла…
Ці то меркі, Бог,
у цябе – крывыя…
Ці то мо –
ты і сам дурны…
Выбачай за праўду, бо –
я не жывЁла нейкая…
Што ж ты робіш паскудОў,
а не Чалавекаў !
24 верасня 2013 г.
**(лічыцца – считается; кожнаму – каждому;
гэты Свет – этот Мир; Дасканаласць – Совершенство;
займаецца – занимается; лухта – чушь; выбачай – прости;
не жывЁла нейкая – не какое-то животное).