Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Да Вас, да Цябе, да Сябе…

Сярэдняя: 4.5 (4 галасоў)

З чаго ж Радзіма пачынаецца?
І што такое, чалавек, Радзіма?
Ці, гэта – Край, жыццё дзе прачынаецца,
з хвіліны той, як мАці нарадзіла?
Ці, гэта – Кут дзіцячы і юнацкі,
дзе мы гадуем свае Мары?
Ці, Час, калі дарослы ты, знянацку,
і – цягнеш,цягнеш гэты Час, і, раптам, старасць…
Радзіма…
Што ж гэта такое?
І кожны ж чалавек свой Сэнс яе тлумачыць…
Чаму ж нас гэта непакоіць,
як вельмі важная задача?

Радзіма – гэта не Краіна…
Радзіма – наш жыццёвы Век.
І - ўсё, ўсё, ўсё…
Што ў Век свой нарабіў ты,
табе і дастаецца, чалавек…
У выглядзе Радзімы…
І ў кожнага яна свая,
адзіная…

24 студзеня 2013г.

(**Радзіма – Родина; хвіліна – миг; Кут – Уголок; гадаваць – выращивать; дарослы – взрослый; знянацку – внезапно; Час – Время; раптам – вдруг; Сэнс – Смысл; тлумачыць – разъясняет; непакоіць – беспокоит; вельмі – очень; Краіна – Страна; нарабіў – натворил;
у выглядзе – в виде; кожны – каждый; адзіная – единственная).