Восень.
Дожджык быў.
Зачах…
Неба – шэрае…
І ляціць там нейкі птах –
Край мой мерае…
Вольны у цябе палёт,
“небамершчык” крыльны…
Неба на калючы дрот
не закрылі…
Сёння – тут.
Назаўтра – там.
Без пашпарта,
Без візаў…
Не злятай зусім,
мой птах…
Будзь паблізу…
Ты ляціш ў маёй душы,
змучанай ад болю…
Як на воле,там,скажы…
І што такое – Воля?
*+*
13 лістапада 2012г.
(**шэрае – серое; нейкі – какой-то; птах – птица;
мерае – измеряет; “небамершчык” – стёб от “землемера”;
крыльны – крылатый; дрот – проволока; зусім – совсем;
паблізу – недалеко).