Бог калісьці паразмысліў
і наладзіў ўвесь Сусьвет.
А Зямлю зрабіў калыскай
для людзей, і даў Завет.
Каб жылі – па-Чалавеччы,
у сям’і, без адзіноты.
І, каб не мыкалісь ў галечы,
наказаў рабіць “да поту”.
А каб шчасце не мінала,
“цацак” надарыў нямала:
усё, навокал Чалавецтва,
да спадобы, да душы…
Птушка тут пяе на ветцы,
там рачушачка бяжыць…
Дзень ад дня – каб непадобны,
Сёння - сонца, заўтры – хмарыць…
А для Душы, не для Утробы,
Падарыў яшчэ і Мары…
Ведаў Бог, што будзе цяжка
“дзецям” вырастаць ў “дарослых” –
Лезе знекуль, то – Падлячнасць,
то – драпежніцкая Злобства…
І жылі так ўсе спрадвеку,
Больш у марах, чымсьць у Яві.
Бо, Падлюкі вылязалі
сярод Роду Чалавекаў…
Захаплялі Ўладу хітра,
усё дабро людзей – ў бярэма,
мужыкоў ў рабы, ды быдла,
іхніх жонак – у гарэмы…
Зараз – тая жа “карціна”,
ад Улады – адны здзекі,
людзі тут – замест скатыны.
Гора…
Гора Роду Чалавекаў…
Як каршУн, тут Атэіст,
над Краінай кружыць многа…
З неба ён глядзіць уніз,
і сябе ўжо ліча Богам…
Людзі ўсе – яго халопы,
пад сябе кладзе Закон,
і, канешне жа, “да жопы”
плач яму людскі і стогн…
-А нічога.
-А нічога, -кажа нам Гісторыя.
-Усё вядома напярод.
Гінуць чэсныя і добрыя,
але помне іх Народ.
Помне з светлаю удзячнасцю
Сто, і Двесці, й Трыста год…
Столькі ж шле праклёны Гадасьці.
Бо, Кніга Памяці – Народ!
28 снежня 2012 году, уначы…