Ўехалі…
Ўвалілісь…
Увайшлі…
Ў Новы Год.
ПадазОрнейшы…
Трынаццаты…
Можа пачакаем крыху,
памаліўшыся,
што там будзе напярОд…
Што за гадасці-дзівацтвы?
А ня трэба…
Бо, бяда ж у тым,
што што ж ні нагадай –
будзе ўсё наадварот…
Адно вядома –
ані шчасця, ані радасці…
Мы,
на нашай,
на балотнай вёсачцы,
эгаістамі сябе не лічым,
і размышленні нашы памяркоўныя
тым данесці вельмі хочацца,
хто па-сушчаству нам роўныя -
простым людзям,
што рабіць далЕй патрэбна будзе,
ў гэты год,
каб не зьвёўся наш народ.
Першае.
Зямлі хапае. Лесу многа.
У зямлянкі пераходзім!
Ўмомант будзе можна
накапаць у гэтым годзе -
па зямлянцы кожнаму!
Без “жылля” не будзе анікога!
Па-другое, мноства ў нас балот.
А балота – не дрыгва,ды багна.
А бяры па-навукову – шЫры.
Кожнае балота - свой “завод”
Выдае гаручы газ - метан (Цэ-аШ-Чатыры).
І ня трэба ні ў каго купляць !
Усе свае патрэбы абяспечым.
У зямлянкі – ў газавыя печы.
А валюту, кукіш – аддаваць!
Пойдзем дАлей, ежа…
Ёсць рашэнне,мо, й нязвычнае,
як японскае “сушы”.
Але,слухай,моўчкі,не спяшы…
Бо пытанне ежы – акалічнасць,
мы якую ўмомант разрашым.
У хранцузаў лакамцтва –
лягушка…
У іх яна – дэлікатэса…
Смакам кажуць – рабчык-птушка…
У балотах нашых
гэтай смачнай гадасьці…
Не злічыць,
на радасць нам!
І смакуй,
як быццам граф ты,
ці прынцэса.
І ўсе астатнія пытанні
можна лёгка разрашыць
у нашых інтарэсах.
Галоўнае,
мы самі па сабе – народ,
спакойна будзем жыць ў балоце.
А шурык –
сам з сабой
няхай таксама гойсае,
без нас,
і па свёй ахвоце.
2 студзеня 2013 г.(уначы)