Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Хронікі Радзімы.

Сярэдняя: 4.4 (7 галасоў)

Жыццё, ад дзяцінцтва
да старасці – сутнасць.
Куточкі Радзімы
у сэрца кладуцца…
Там, дзесьці – рачушка
павольна пятляе.
ПадАлей, над пушчай,
ветрык гуляе.
Там - выйдзе да вёскі гарбаты сахаты.
Тут, птушкі ў зацішшы,
смакуюць ля хаты
нязнятыя вішні.
Там, смагу ўцярэбіць
струменьчык крынічкі.
Тут матчыным хлебам
пацягне, так звычна…
Усё гэта ўкласці
у сэрца патрэбна.
Няма большай сьвятасці
у сьвеце пад небам.
Бо, гэта – Радзіма.
Твой Край для Жыцця,
дзе маці цябе для яго нарадзіла,
і сутнасць у гэтым – твайго Быція.

…цудоўны Край…
Ты мной кахАны!
Пануе над табою пОгань…
Над лЮдам – здзекі ды падмАны…
Зямля,
Пакінутая Богам…
*+*
11 студзеня 2013г.
(**сутнасць – сущность; дзесьці – где-то; смага – жажда).