Мы ўсе навУчаны,
са школы,
валодаць лічбамі так-сяк.
Хапала гэтага дакОлі
сямейны ўладкаваць “абчак”.
Разложыш грошыкі –
к паперачцы паперку:
за газ,
за хату,
за святло,
за тэлефон…
І заставалась шчэ:
каб прыкупіць штаны,
каўбаскі
з паўлітэркай,
і на далЯры –
“заначкай” палажыць ў схарОн.
Таго-сяго хапала:
ў помач дОчцы,
унучцы - “ноутбук”,
унуку – лісапед.
І шчэ хапала,
“между прочым”,
на мОгілкі адкладаваць,
сабе.
Так і цягнуўся слаўна век.
Было нямнога, ды й – нямала.
Бо на жыццё усёж хапала,
калі ты - проста чалавек.
Тут – напрацуеш,
падхаўтурыш, там, багаценька…
Сплюсуеш – і ў вусы ня дуеш.
Карысная навука – матэматыка!
А зараз нешта ўсё “ня так”…
І грошай лацьві выдаецца…
Але, складЕш, адымеш…
І у кішэнях – пустата…
Куды дзяецца?
Працуеш болей,
дзьве, ці тры хаўтуры!
Падлічыш свой зарОбак загадЯ,
а адымаеш (усё зграбае шурык),
і супчык варыш “на касцях”…
Ня сходзяцца “навучныя” разлІкі,
бо, болей, чым зарОблена, затраты.
І мне здаецца, што бязлікая,
на Беларусі стала матэматыка…
*+*
12 студзеня 2013 г.