Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Хронікі шурыкавай “прэса-ахрэненцыі”.

Сярэдняя: 4 (5 галасоў)

«БЕЛСАТ» распространил информацию о том, что 16 января “президент” даст пресс-конференцию для СМИ Беларуси, и какие вопросы стоит ему задавать.
МінскіЯ Хронікі. Хронікі шурыкавай “прэса-ахрэненцыі”.

Разняслася вестка – будзе з’езд.
І да нас запрос прыйшоў – павесткай.
Прадстаўнік павінен быць,
і не абы там дзе,
а ў балотнай вёсачцы, у Менску.

На нараду там зьбіраюць люд,
шурыку задаць пытанні.
Кожнаму – пытанне выдаюць.
Пачынаецца – з,
да шурыка, кахання.

Пачыталі і у ступар, як слупы…
Гэта ж нам, як дзіва выкрунтаснае:
баба ён, ці можа “галубы”?
А то нам з чаго кахаць яго?

Спраў сялянскіх мала па зіме.
У студзені - на працу імпатэнцыя…
Выбралі
ад нашай вёсачкі мяне,
каб паехаў я
на “прэса-ахрэненцыю”.

Ой, збярэцца люду колькі там…
І банкета будзе слаўная…
А ў мяне кажух стары, вось срам…
Шапка замусоленая, срамная…

Дык за што ж мне новую купіць?
Я і гэту, па наследцтву, дзецям!
А можа ў Менску новую дадуць?
А можа быць…
Дык за шапкай новай мы паедзем!

Пасяжу там, падрамаю,пачакаю,
можа ж і дадуць мне апасля там “нешта”…
А у шурыка нічога не спытаю…
Усяроўна збрэша.
*+*
15 студзеня 2013 г.
(**“прэса-ахрэненцыя” - пресс-конференция; пытанні – вопросы; каханне – любовь; слупы – столбы; справы – дела; збрэша – солжёт)