Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Хронікі дзяржаўнай Безідэйнасці.

Сярэдняя: 4 (1 голас)

…сямнаццаць год таму назад сабраў шурык у Менску
“Дзяржаўны Форум” з самых разумных (на яго погляд)
грамадзян Беларусі, і паставіў перад імі Задачу –
напісаць народу Беларусі Дзяржаўную Ідэю краіны …
Гады прайшлі…
Ні слуху, ні духу ад тых “разумных” грамадзян…
… і аніякай “ідэі”…

МінскіЯ Хронікі. Хронікі дзяржаўнай Безідэйнасці.
Краіна – пасярэдзіне Зімы…
Няма ўжо сіл
са Студзенем змагацца…
Здаецца,
нешта здарылась з людзьмі,
бо, і людзьмі яны –
ужо ня ймкнуцца звацца…
Здаецца,
высцюдзЁніла цяпло,
і душы чалавечыя скуголяць…
Бо, Шлях – прапаў…
Прапаў,
як быццам – не было!
Прапаў ў Дзяржаўнейшым Балоце…

Уначы 26 студзеня 2013 г.