(Экзархат – намеснік імператара, ці глава царкоўнай вобласці,
на Беларусі - мітрапаліт Філарэт).
Узнікаюць пытанні,
ў насельніцтва…
Узнікаюць пытанні,
да Бога…
- Дрэнна, Божа, жывецца…
- Дай нам шчасця ў жыцці,
хоць нямнога…
А паколькі далёка да Бога,
і няведама, дзе Яго хата,
і якая туды дарога…
То – звяртаюцца да экзархата,
і звяртаюцца да Філарэта,
перадаў каб мальбу народа,
потым Божжы Адказ рассакрэціў,
прасвяціў нас, юродзівых…
А – нецікава…
Нецікава…
Дась адказ нам экзархат,
ці – не дась…
Бо,
там жа – людзі-чалавекі…
А сабор, альбо царква –
толькі выгляд
Божжай хаты…
Бога – не было там…
і няма спрадвеку…
Філарэт,
ці іншы ушлы,
брэша, быццам толькі ён,
асабіста Богам і дапушчан,
панаваць над беларусаў душамі,
колькі б не жыло іх ТУТ мільёнаў…
Вось
і чуем ў гэтай “хаце”:
- Вы – рабы!
- Рабы вы Божыя!
Па Філарэту з экзархатам –
дзіцямі Бога быць ня можам…
Па паразуменню жыць
ня можам самі…
Толькі – па Указцы экзархата!
А таму – яўляемся скатамі,
у чымсьці з нараджэння вінаватымі…
Тут Філарэта слова непарушнае.
І Ўсёдазволенасць – яму!
Галеча жа сумленная –
усім астатнім душам…
І таму –
Рай экзархату - пры жыцці.
Пасля смяроты – ўсім астатнім…
Таму, рабы, здавайце “дзесяціну”,
ды і маліцесь без устатку.
Скланіце голавы ў пачценні…
Рабы павінны быць нямыя.
Ганіце напрач летуценні.
Хоць у галечы, а – жывыя!
Таму – ўсе на калені,
і аб падлогу йлбом!
Мо, цераз сорак пакаленняў
і ўпусціць Божа
ў свой вас Дом…
Тады і будзе вам лагодна.
А зараз марыць – шкодна!
13 сакавіка 2013г.
**(узнікаюць пытанні – возникают аопросы; насельніцтва – население; дрэнна – плохо; паколькі – поскольку; няведама – неизвестна; звяртаюцца – обращаются; потым – потом; Адказ – Ответ; нецікава – неинтересно; дась – даст; выгляд – вид; спрадвеку – изначально; іншы ушлы – иной ловкач; брэша – врёт без зазрения совести; быццам – будто бы; асабіста – лично; чуем – слышим; у чымсьці – в чём-то; непарушнае – неприкосновенное; галеча сумленная – нищета совестливая; астатніе – остальные; “дзесяціна” – взнос-“налог” в церковь; без устатку – без устали; пачценне – почтение; напрач – прочь,без сомнений; летуценні – тайные мечты; галеча – нищета; падлога – пол дома; мо – может; лагодна – благодатно; зараз – сейчас; марыць – мечтаць; шкодна – вредно