Хата наша – многаПакаёвая,
і хоць народу ТУТ жыве ўсялЯкага
чужака ТУТ скрозь няма ніякага.
Мы ўсе ТУТачкі – знаёмыя.
Частка “нашых” ходзяць ТУТка з палкамі,
каб астатнія,
без палак хто, не “вЯкалі”…
Бо, бывае, ў нашай хаце
занепакОіцца народ.
ПагалОсяць, пашумяць там,
не сядзіцца ім ніяк.
Хлопцы з палкамі ў руках –
супакОяць гэты зброд,
разагнаўшы па палАтам…
Нейкі Час пабудзе ціха.
Ну, папішчЫць там хто, як мыш.
Нешта тут яму ня смак.
Хлопцы, з палкамі ў руках,
двух, ці трох пакалацілі,
і на хаце – гладзь і ціш.
Па палатах ўсе сядзяць, глядзіш…
Для Расеі ды Кітая
ў нас на хаце – ўсё як трэба.
Эўрапэйцаў толькі штосьці там казЫча.
Нам жа што ?
Зацірка ёсць са шмАтам хлеба.
А ня будзе,
“наш” у эўрапэйцаў запазЫча.
ТУТа бачым мы - зацірка пажыжЭла…
Хлеба меней на палаты выкладАюць…
Трэба к эўрапэйцам ў задружЭнне –
па палатам кліч такі гуляець…
Трэба, каб яны ў абнімкі з “нашым”…
І цалаваліся, як сваякі…
Будзем на палатах тады з кашай…
А мо, й з мясцом кавалачка якім…
шурык сам ня поЙдзе – ён ў забідзе…
Трэба нам ад хаты хоць каго,
хто сказаў бы: - шурыка любіце !
І падкіньце нам “таго-сяго”…
Ён жа, шурык, і не вінаваты,
што ня вельмі вам ён падабАецца.
Ёсць на кожнай хаце дуркаватыя,
дык чаму пад “нашага” капаеце ?
Вы ж, там, хрысціяне ўсе навокал.
“наш” таксама – “праваслаўны-атэіст”.
Вы нам лЕпей, чым маскоўскі Воўка,
нам Эўропа лЮбая і блізкая…
Навучыце “нашага” манэрам…
Грошыкаў падкіньце у кішэньку…
Што вы выраблЯецесь, халеры !
Вам жа,
як і нам Тут,
жыць паўсотні год шчэ з Лукашэнкам.
10 верасня 2013г.