Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. Хронікі Веры і Надзеі.

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

Я не шукаў нікОлі тайн…
Я сам сасуд
з таЕмным напаўнЕннем…
АдкАзаў на пытАнні
не шукаў.
Бо мне хапАла і сумлЕння.

Я не шукаў лазеек у жыцці,
каб быць няведама чаму багатым.
Над іншым чалавекам –
не глуздзІў.
І перад Богам
ні у чым не вінавАты.

Хадзіў,
прыслУхваўся,
тужЫў…
Збіраў людскІя дУмкі,
мАры…
Бо, як і вы,тут – прОста жыў,
і быў зямляк вам і тавАрыш…

Над намі ўсімі
ўладАваў адзін…
Без чэсці,
без сумлЕння,
з кАтаў…
Я вЕру – Богам і людзьмі
навЕчна будзе ён праклЯты…

22 верасня 2013 г.

**( не шукаў нікОлі – не искал никогда; адкАзаў на пытАнні – ответов на вопросы; хапАла і сумлЕння – хватало и совести; не глуздзІў – не сумасшедствовал; тужЫў – горевал; дУмкі – мысли; мАры – мечты; ўладАваў – властвовал; без сумлЕння, з кАтаў – без совести, из палачей).