Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія Хронікі. Хронікі надвор'я. Лета 2012-га.

Сярэдняя: 4 (11 галасоў)

Пачынаецца лета…
Хмары з дожджыкам
цягнуцца…
Мужыкі ды кабеты
на надвор’ечка
лаюцца…

Калі й выгляне
сонейка…
Ўраз
за хмары схаваецца –
бо паўсюль парасонікі,
а пад імі ўсе
лаюцца…

Можа так і прахліпае
гэта “летняя восень”…
Бо,
і чэрвень, і ліпень
вецер
к восені зносіць…

Не хапае цярпення
мужыкам,
ды кабетам…
Грэе толькі надзея –
будзе
“бабіна лета”…
*+*
(7.07.2012г.)