Калі ў небе Беларусі
“страказа-вяртушка” дрынсціць,
кожны ведае – што мусіць,
шурык-пан ляціць кудысьці.
Аглядае Свае землі:
дзе - пасевы,дзе – пакос.
Дзе забраць – што не даелі…
Наш мясцовы пан-Хрыстос.
Нашы ўсе грахі і беды
на сябе ўзваліў і цягне.
І каліб ён зверху ведаў,
што ў балоце мы ды й бАгне…
Самастойнасці высновы
Затапталі… свінні… гады...
Несвядомасць роднай мовы...
развяла Народ з Уладай...
Прагрымела...
Дзесьці ўвысі...
Галаву задраў,гляжу...
а надыць?
А можа ж нешта хто замысліў -
каму гадасць,каму радасць!
Бліскануў нябесны хакер
сярод хмарачак,здалёк...
То - к дажджу,
ці нейкі снайпер
расхрыстосіў верталёт?
І чыя ж была "вяртушка"?
Што наклікала ўрагоў?
...ой,цячэ,цячэ рачушка,
паміж гразкіх берагоў.
Хтосьці ж зьверху з дзікім жахам
ўшчэнт… не па сваёй ахвоце…
…і ржавеюць жалязякі
ў журавінавым балоце.
11 жнівеня 2012г.