Зразумела,
што хутка Краіны – не стане…
Зразумела…
Усё,што змог,то – прадаў шурык-пан…
І знікае,
Незалежная русь наша Белая!
Шурык-пан
нашай мовы ня ведаў,
нашу Мову у багне тапіў –
каб ні следу…
Бо, без мовы народ – не народ,
раб – бяспраўны і анямелы…
Быў калісь – беларус,стаў – халоп…
І знікае,
Незалежная русь наша Белая!
Прападае народ задарма…
І калі ж асляпелі мы?!
Нас таксама прадаў шурык-пан
за даляры ў уласны карман…
І знікае,
Незалежная русь наша Белая!
Як змаглі дапусціць…
Да улады – вароў ды драпежнікаў?
Ад чаго звар’яцелі мы?
І знікае,
Незалежная русь наша Белая!
Гора людзі нам,
Мы цяпера - Рабы,
ад краіны сваёй незалежныя...
24 жніўня 2012г.