Сёння
сарока на ветцы трашчала,
пра тое,
што прынЕсла на хвасце.
А лепей,
трындычыха,памаўчала б…
Бо,
хвост – пусты,матляўся ў пустаце.
Вось так жа
выглядзяць радочкі-строчачкі
дзяржаўных Смі,
навінамі напоўненых.
Чыясь рука
пяром з хваста сароччага,
пісала аб Нічым,
з грунтоўнай помпаю.
1 кастрычніка 2012г.