Сорамна восені за хараство…
Ападае лісце,
чырванеючы…
Вецер, свавольнік,
ганяе ліство,
хмурыцца неба
ўдалечы…
Крыху паплача нехта,
маросліва,
зверху, і засароміцца –
маўляў,выпадкова,
нязлосліва…
Няхай Зіма падзапоздніцца…
Гуляю па Менску
і мару,
каб восень такая
цягнулась бясконца…
4 кастрычніка 2012г.