Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць

Запчасти либхер вопрос ответ по марке холодильника либхер.

Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

Мінскія хронікі. Хроніка крамы.

Сярэдняя: 4.8 (60 галасоў)

Універмаг…
Універсам…
І – супермаркет…
Усё адразу можаш тут набыць.
Паклапаціліся,
каб час не трацілі мы марна…
А не магу я гэтых “монстраў” палюбіць!
Зайдзеш,
блукаеш
сярод “вуліцаў-тавараў”…
Усё,што трэба і ня трэба – ёсць!
Усё,аб чым ты марыў,і не марыў.
І роспач нападае…
Прабачце,роспач нападае,а не злосць.
І справа жа не ў тым,
што грошай мала…
Што цэны тут – сабакі злобныя…
Знаходзімся мы тут,як на вакзале,
адзін другому – незнаёмыя.
Няма каму кіўнуць…
З знаёмым – не сустрэцца.
У кожнага сваё:
“Цягнік,вагон,і месца”….
І ўспомніў я маленькі магазін.
Па-беларуску называлі яго – крама.
Спачатку я заходзіў туды з мамай,
а потым,даручалі,бег адзін.
Раслі даміны.
Нараджалісь-паміралі людзі…
А мы – хадзілі ў гэты магазін.
Казалі – Наш.
І верылі,што так заўсёды будзе.
Тут сустракаліся ўвечар,
пасля працы.
Пагаманіць аб важным нечым,
ці,проста “пасцябацца”.
Рашалісь тут: “дзяржаўныя” задачы,
і што рабіць з суседам-алкашом…
Не супермаркэт,дзе атрымліваеш здачу,
і ў “клець” сваю
шматпавярховую
пайшоў…
Універсамы…
Супермаркеты…
Цяпер няма, дзе сустракацца вечарамі…
А ў магазіне тым,паверце,быў наш клуб,
дзіцячая пляцоўка і народны суд…
І называўся добра і пяшчотна –
Крама…
***
(28 кастрычніка 2011г.)