Вершы беларускіх паэтаў

Нацыянальны паэтычны партал

Уваход

Раiм наведаць


Каб дадаць спасылку
на Ваш сайт, пiшыце ў
зваротную сувязь

Лічыльнікі

МінскіЯ Хронікі. “Купляйце Беларускае”. ОДА.

Сярэдняя: 3.3 (3 галасоў)

ОДА
Атцу Аснавацелю
Беларускадзяржыморднасці
і Канстытутанепрыстойнасці.

О,Дайце,
дайце Беларускі Памперс мне!
Каб мог я слёзы шчасця асушыць!
Бо мы жывем ТУТ нібы ў Райскім сне!
і толькі Ворагі замежныя
нам не даюць шчасліва жыць!

О,Дайце,
дайце Беларускі добры цвік мне!
Каб мог Апошні Цвік ў труну забіць
тых Ворагаў замежных,
што перашкаджаюць нам шчасліва жыць!

О,Дайце,
дайце, нешта Беларускае, ўспакойце !
Дарма аддайце – бо дрэнь я не хачу купляць!
Мне асабіста не патрэбна ваша дрэнь ніколькі!
Хачу замежным Ворагам
Тавар Наш Беларускі
заместа “фігі” паказаць!
**+*
15.11.2012г.
(**цвік – гвоздь; труна – гроб; перашкаджаць – мешать;
дарма – бесплатно; асабіста – лично